top of page
Джон Маккрэй.
На Фляндрыі палёх
На Фляндрыі палёх буяе мак
Паміж магіл, дзе кожны крыж – то знак.
І жаўрукі пяюць, як многа год назад,
Калі глушыў іх спевы гул гармат
І паміралі мы ў час жудасных атак.
Мы мёртвыя. А некалі жылі мы так,
Як вы цяпер. Кахання кожны зведаў смак
І сонцу рады быў. Ды кожны з нас палёг
На Фляндрыі палёх.
Паходню нашу падхапіце вы,
І клікайце на барацьбу жывых.
Нясіце смела гэты знак пакут.
Калі ж падманеце вы тых, хто згінуў тут,
Не зможам спаць мы, хоць квітнее мак
На Фляндрыі палёх.
Пераклад Міхася Кенькі
bottom of page